Да вяршынь – праз церні

размещено в: Наши новости | 0

30-31  студзеня  ў Мінску  адбыўся  рэспубліканскі  турнір  16-ці  мацнейшых  тэнісістаў  Беларусі  па  настольным  тэнісе  сярод  юнакоў  і  дзяўчат  2003 — 2004  гадоў  нараджэння.
Як  расказаў трэнер  Клічаўскай  ДЮСШ  Юрый  Чыжонак,  у  бой  тут  уступілі  16  спартсменаў (4  групы  па  4  спартсмены  ў  кожнай)  з  розных  абласцей  Беларусі. Магілёўшчыну  на  ім  прадстаўлялі  па  аднаму  спартсмену  з  ДЮСШ  гарадоў  Магілёва  і    Бабруйска,  а  таксама  юныя  тэнісісты  з  Клічава  Канстанцін  Чыжонак  і  Аліна  Радзюкевіч.
Задачы  адразу  былі  пастаўлены  сур’ёзныя: па  выніках  гульняў  у  сваіх  падгрупах  патрэбна   заняць  не  ніжэй  другога  месца,  каб  патрапіць  у  васьмёрку  мацнейшых  і  выйсці  ў  фінал.  І  Канстанцін, і  Аліна  занялі  1-я  месцы  ў  сваіх  падгрупах.   Далей  спаборніцтвы  ў  васьмёрках  мацнейшых  праходзілі  па  кругавой  сістэме.  І  зноў  нашы  рабяты  даказалі  сваю   грунтоўнасць.
Вынік  рэспубліканскага  турніру:  Канстанцін  Чыжонак заваяваў  “бронзу”,  узнагароджаны  дыпломам  ІІІ  ступені   Міністэрства  спорту  і  турызму  Рэспублікі  Беларусь.  Аліне  Радзюкевіч  не ха-піла  аднаго  кроку  да  прызавога  месца,  яна  заняла  4-е  месца.  Але  гэта  таксама  выдатны  вынік.  Цяпер абодва  спартсмены  займаюць  лідзіруючыя  пазіцыі  па  настольным  тэнісе  на  Магілёўшчыне  ў  сваіх узроставых групах.
Яны   ўвайшлі  ў  пяцёрку  лепшых  тэнісістаў  гэтага  рэспубліканскага   турніру  сярод юнакоў  і  дзяўчат  і   адразу  былі  запрошаны  на  зборы  ў  Цэнтр  алімпійскай  падрыхтоўкі  па  настольным  тэнісе  ў  Мінску.  Дарэчы,  напрыканцы  іх  адбылося  адкрытае  першынство  таварыства  “Дынама”.  У  ім   спаборнічалі   і  30  тэнісістаў  2004  года  нараджэння  і  маладзей.  Канстанцін  Чыжонак  у  гэтай  узроставай  падгрупе  стаў  бронзавым  прызёрам.
Аб  галоўным.  Для  Канстанціна Чыжонка,  як  прызёра  рэспубліканскага  турніру  16  мацнейшых  тэнісістаў  Беларусі,  гэтыя  спаборніцтвы   маюць  працяг.  У  красавіку  адбудзецца асабісты  чэмпіянат  Рэспублікі  Беларусь сярод  тэнісістаў  2004  года  нараджэння.  Задача  Канстанціна – выступіць  тут  гэтак  жа  рэзультатыўна,  заняць  не  ніжэй  другога  месца.    Дарога  ў  спорце  цярністая,  адолее  ж  яе  той,  хто  ідзе.

Ніна  Ізох.
На  здымку:  Аліна  Радзюкевіч  і  Канстанцін  Чыжонак  з  трэнерам  Юрыем  Чыжонкам.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)