Дарожныя службы працуюць у кругласутачным рэжыме

размещено в: Наши новости | 1

Дарогі, дарогі… Што нітачкамі на карце раёна злучаны ў адно цэлае населеныя пункты Клічаўшчыны. Агульная ж працягласць дарог мясцовага значэння каля 525 кіламетраў. Усе – на абслугоўванні ДРБУ-126 філіяла КУП «Магілёўаблдарбуд», калектыў якога ўзначальвае Сяргей Мікалаевіч Патапенка.
Зімой прадпрыемства дзейнічае ў кругласутачным рэжыме. У залежнасці ад надвор’я людзі, транспарт на лініі працуюць і позна ўвечары, ноччу, на досвітку чысцяць дарогі ад снегу, пасыпаюць іх супраць галалёду саляна-пясчанай сумессю.
Едзеш па дарозе, стаяць на ёй часовыя папераджальныя знакі, наперадзе тэхніка, людзі ў форменным ярка-аранжавым спецадзенні – значыць, працуюць дарожнікі: кладуць на асфальтную дарогу слой асфальтабетона, які выраўнівае яе паверхню, а тады выконваюць паверхневую апрацоўку шчэбнем з бітумнай эмульсіяй, робяць ямачны рамонт асфальтных дарог або абкошваюць, прыбіраюць ад смецця прыдарожныя палосы, пашыраюць праезную частку, рамантуюць штучныя збудаванні: масты, водапрапускныя трубы і г. д.
За 2010 год прадпрыемства выканала падрадных работ на 6 мільярдаў 678 мільёнаў рублёў, што ў адносінах да 2009 года больш на 39,6%. А ў працоўным калектыве тут зараз усяго 81 чалавек, таму спраў безліч, і людзі працуюць самааддана. Аб’екты – па ўсяму раёну. Летась вялі бягучы рамонт аўтамабільных дарог Кавяза-Бёрда-Канстантоў,
Доўгае-Даўжанка-Ядраная Слабада, Малінне-Дубно-Вішнёўка- Доўгае. Адрамантавалі вуліцы Клічава Піянерскую, Сацыялістычную, Дзёміна, Крываноса; правялі капітальныя і бягучыя рамонты тэрыторый збожжатакоў і жывёлагадоўчых аб’ектаў у аграгарадках Доўгае, Слабодка; рамантавалі пад’язныя дарогі да жылых дамоў ў аграгарадках і іншых населеных пунктах раёна і г. д. Быў у прадпрыемства і аб’ект і на будоўлі птушніка ў вёсцы Межысеткі Магілёўскага раёна, дзе выконвалі добраўпарадкаванне тэрыторый.

Н. МІКАЛАЕВА.

One Response

  1. Илья

    Насчет зимы-прокатитесь сейчас по Кличеву и вы увидете как круглосуточно они работают,невазможно проехать,был 19-20 февраля!!!!!!!!!!!!И фотку с кличевскими работниками могли бы скинуть а не то что покрасивее нашли!!!А вот куда пропали 6 мільярдаў 678 мільёнаў рублёў это желательно проконтролировать спец службам,но не кличевским так как ониже все там «друзья» и знают друг друга!!!!

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)