ДАВЕР АПРАЎДАЛІ

размещено в: Наши новости | 0

Заціх  на  палетках  гул  камбайнаў,    тысячы   тон  збожжа  залатым  патокам  перасыпаліся  з  бункераў    у  кузавы  аўтамабіляў,  адтуль – на  збожжатакі  сельгаспрадпрыемстваў.
Сёлетняя  спёка  на  жніве  не  зламала  дух  хлебаробаў.  Не  падвялі  ні   камбайнеры,  ні  вадзіцелі  на  адвозцы  збожжа,  ні  работнікі   збожжасушыльных  комплексаў.  На  апошніх  была  ўскладзена  вялізная  адказнасць,  бо  мала  збожжа  ўбраць  з  поля,  яго  патрэбна  яшчэ  дапрацаваць  і  сухім   засыпаць  у  свірны.
Якраз    гэты  ўчастак  работы  і  быў  даручаны  ў  КСВК  “Калгас  імя  Тэльмана”   машыністам  збожжасушыльнага  комплексу  Віктару  Ула-дзіміравічу  і  Аляксандру  Пятровічу  ГУРЭЦКІМ.   Таварышы  жартуюць,  што  ў  іх  агульнае    не  толькі  прозвішча,  якое  атрымалі  ў  спадчыну  ад  нараджэння  (стрыечныя  ж   браты),   але  і  аднолькавыя   ярка-блакітныя  вочы.   Аднолькавае  ў  мужчын   і  стаўленне  да  справы:  даверана – трэба  апраўдаць!  Віктар  Уладзіміравіч  на  гэтым  комплексе,  калі  лічыць  у цэлым,  пад  дзясятак  гадоў  працуе,  а  ў  цесным  тандэме   яны   тут    другі  сезон  завяршаюць.  Шчыравалі  так,  што  па выніках   раённага  спаборніцтва  занялі  2-е  месца  сярод  машыністаў  збожжасушыльных  і  збожжаачышчальных  комплексаў  на  пасляўборачнай  да-працоўцы  збожжа.
Расказваюць,  што  іх  рабочы  дзень  пачынаўся  ў  палове  сёмай  гадзіны  раніцы,  а  завяршаўся  нярэдка  далёка  за  поўнач.  Тэмпы  прыходзілася  вытрымліваць  не  жартоўныя,   ураджай  жа  атрымалі ў  калгасе   важкі,  таму  гружоныя  аўтамабілі   адзін  за  другім  пад’язджалі.  Збожжа  ж  было  нязначнай  вільготнасці. За  дзень  яны  да  80  тон яго  дапрацоўвалі, у  большасці  ачышчалі  і  сартавалі.   Комплекс   працуе  на  саломеннай  цязе,  таму  толькі  гаруча-змазачных  матэрыялаў  сэканомілі    дзесьці  каля   20  тон,  а  гэта  каля  200  мільёнаў  рублёў.  Ды  і  саломы  на  паліва  пайшло  ўдвая  менш,  чым  пры  дапрацоўцы  збожжа  высокай  вільготнасці.
Зараз  у   Гурэцкіх  ёсць  і  іншыя  клопаты:  займаюцца  пратручваннем  насення,  якое  адразу  пастаўляецца  да  сеялак  на  палеткі  і  кладзецца  ў  падрыхтаваную  глебу.  Ёсць   у  мясцовых  хлебаробаў   надзея  быць  з  ураджаем  і  ў  будучым  годзе.  Зямля ж  дзячыць  толькі  клапат-лівым  і  ашчадным  гаспадарам.

Ніна  ІЗОХ.  Фота  аўтара.
На  здымку  (злева  направа):  Віктар  і  Аляксандр  Гурэцкія.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)