ГІСТАРЫЧНЫ АРТЭФАКТ

размещено в: Наши новости | 7

У  аграгарадку  Заполле  мясцовы  жыхар  знайшоў  на  вуліцы  артэфакт  мінулага  стагоддзя,  які  мае  назву  «пасадовы»  знак.  У  Расійскай  Імперыі  пасадовы  знак  у  выглядзе  падвескі  або  бляхі,  як  у  нашым  выпадку,  насілі  на  адзенні   яго  ўладальнікі  ў  час  выканання  службовых  абавязкаў.  Знойдзены  пасадовы  знак   належаў  лесніку  маёнтка  Бацэвічы.
У  верхняй  частцы  медная  бляха  ўпрыгожана гербам Любіч, якім карысталіся паны  Патоцкія, Русецкія, Закрэўскія, Крыжэвічы і інш., у тым ліку і род Незабытоўскіх, які меў землі і маёнтак у Бацэвічах. У  дарэвалюцыйны  час,  як  правіла,  пасадовы  знак  нёс  на  сабе  тлумачальны  надпіс – назву  пасады.  Акрамя  гэтага  дапаўняў  сабой  ці  замяняў  форменны  касцюм.  Гэтыя  знакі – сімвал  бюракратычнай  дзяржавы,  у  якой  рэформы – сялянская,  судовая  і  гарадская – павінны  былі  не  столькі  адчыніць  шлях  да  развіцця  прамысловасці,  колькі  стварыць  стройную  піраміду  ўлады.  Да  рэформы  знакі  прыналежнасці  да  сістэмы  мелі  толькі  чыноўнікі  і  афіцэры.  Пасля  яе  практычна  ўсе  грамадзяне  імперыі,  прыцягнутыя  да  ўдзелу  ў  яе  функцыянаванні,  павінны  былі  “выступаць  пры  знаку”.  І,  бадай,  самае  галоўнае –  знакамі  былі  надзелены  мільёны  сялян,  уся  “вярхушка”  вёскі – ад  валаснога  старасты  да  вартаўніка.  Гарады  хутка  разрасталіся  і  станавіліся  рашаючым  фактарам  у  пакуль  яшчэ  сялянскай  краіне,  таксама  займелі  сотні  тысяч  уладальнікаў  знакаў – ад  граданачальніка, суддзі,  паліцэйскага  да  дворніка.  Усе,  хто  атрымліваў  жалаванне  з  гарадской  казны  ці  ад  дзяржавы,  абавязаны  былі  “выконваць  пасаду  пры  знаку”.
Правёўшы  не  адну  гадзіну  ў  пошуку  патрэбнай  інфармацыі,  удалося  высветліць,  што  пасадовыя  знакі  былі  як  стандартныя  па  форме, так  і  не  стандартныя.  Выраблялі  іх  на  манетных  дварах,  а  калі  іх  не  хапала,  то  ў  губерніях  чаканілі  свае,  а  яны  маглі  адрознівацца  ад  агульнапрынятых.
Да  стандартных  адносіліся  знакі:  “Валасны  суддзя”,  “Старшыня  валаснога  суда”,  “Памочнік  старшыні  валаснога  суда”,  “Сельскі  стараста”,  “Валасны  засядацель”,  “Валасны  старшыня”,  “Памочнік  старшыні”,  “Памочнік  сельскага  старасты”.
На  аверсе  стандартнага  знака  была  ўказана  пасада   і  герб  губерніі.  На  рэверсе  ў  цэнтры  размяшчаўся  вензель  імператара  і  дата.
На  запольскай  знаходцы  адсут-нічае  дата.  Але ўдалося  ўстанавіць,  што  на  большасці  пасадовых  знакаў  мелася  дата  1889  год.  Справа  ў  тым,  што  12  ліпеня  1889  года  ў  Расійскай  Імперыі  была  ўстаноўлена  пасада  земскіх  участковых  начальнікаў,  якія  замянілі  сабой  міравых  суддзяў.  З’явіліся  таксама  знакі  “Паліцыя”,  “Паштальён”,  “Ляснік”,  “Ломовой  извозчик”  і  многія  іншыя.

Аліна  СУДНІК.
На  здымку:  Леанід  Юзэфавіч  Сушыцкі  са  сваёй  знаходкай.

7 Responses

  1. Михалыч

    Хорошая находка для краеведческого музея :!:

  2. скупщик добра

    Degano, что то вы попутали, то ли от времени отстали — такие бляхи нынче не менее 200 у.е.

  3. Алина

    разве дело в цене? кстати, очень редкий нынче предмет

  4. Алина

    спасибо за совет, обязательно воспользуюсь

  5. Degano

    Алина, на всех знаках пишется на русском языке! Не надо переводить на белоруский, пишите как было в оригинале! Повышайте свою профессиональность!
    P.S. Я люблю беларускую мову, но и аутентичность предметов тоже надо ценить!

  6. Degano

    Обычная медная должностная бляха, 10 уе цена ей в базарный день.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)