Гран-пры конкурсу – у клічаўлянкі Дар’і Акуліч

размещено в: Наши новости | 0

З  ІІІ-га  адкрытага  рэгіянальнага  фестывалю-конкурсу  дзіцячага  мастацтва  “ЛьВенок”  (Лідскі  вянок),  што  традыцыйна праходзіць  у горадзе  Лідзе,  выхаванка  дзіцячай  школы  мастацтваў  горада  Клічава  Дар’я  Акуліч  вярнулася  з  галоўнай  яго  ўзнагародай – Гран-пры,  бо  пры-знана прафесійным  журы  абсалютнай  перамажцай  у   намінацыі  “Духавыя  і  ўдарныя  інструменты”  (яе  інструменты – ксілафон  і  малы  барабан).
Такі  поспех  сваёй  вучаніцы  Руслан  Леанідавіч  Хрыставы,  у  якога  дзяўчынка па  класе  ўдарных  інструментаў  займаецца  ўжо  амаль  тры  гады, лічыць   заканамерным.  Даша  не  толькі  адораная,  але  і  вельмі  ўседлівая,  працавітая, што  не  менш  важна.  Яна ўжо і  раней  важка  заяўляла  аб  сабе  на  іншых  конкурсах.  Напрыклад,  летась  іх  дуэт  з  Ула-дзіславам  Комарам  заняў  3-е  месца  ў  абласным  конкурсе  інструментальных  ансамбляў.  І  вось  цяпер  узята  новая  вышыня!  У  9  гадоў   стаць  адной   з  лепшых  сярод  юных  дараванняў  з  Мінска,  Гродна,  Ліды,  Баранавіч,  Наваполацка  і  многіх  іншых  буйных  і  малых  гарадоў    (Магілёўшчыну  прадстаўлялі  юныя  музыканты  з  Кіраўска,  Клічава,  Бабруйска) – пагадзіцеся,  сапраўды  поспех!
Узнагародай  Дар’і  былі  і  Гран-пры,  і  сімвал  конкурсу – вялізная  мяккая  цацка –  ільвяня,  і  медаль.  Няхай  і  не  такі,  як  у  яе  таты,  Сяргея  Віктаравіча Акуліча,  станочніка  ДЛГУ  “Клічаўскі  лясгас”,   знакамітага  лыжніка,  які  ў  сёлетнім  лютым   заваяваў  “золата”  на  45-х  Еўрапейскіх  лясных лыжных  гонках  у  Харваціі.  Але  гэты  ўклад  у  сямейную  скарбонку   малодшай  дачкі  для бацькоў –  вялікая  радасць,  надзея  на  будучыню.
Перамога  ў  “Лідскім  вянку” – працяг  эстафеты  добрых  спраў  настаўнікаў  і  выхаванцаў  дзіцячай  школы  мастацтваў  горада  Клічава. Пацвярджэнне  таму – не  толькі  вышэйшая  ўзнагарода  конкурсу  пераможцы,  але  і  яшчэ  адразу  тры  граматы!  Граматай  конкурсу  адзначана  сама  гэта  ўстанова,  якую  вось   12  гадоў  узначальвае  Уладзімір Мікалаевіч Суравец.  Граматамі  конкурсу  ўзнагароджаны  і  настаўнікі, якія  падрыхтавалі  лаўрэата  фестывалю:  Руслан  Леанідавіч Хрыставы – за  высокае  педагагічнае  майстэрства,  Юлія Дзмітрыеўна  Вароніч – за  высокае  канцэртмайстарскае  майстэрства.  Вось  гэта  па-клічаўску!  Сапраўды,  ведай  нашых!  Віншуем  з  поспехам  і  новых  творчых  здабыткаў!

Н.  Мікалаева.
На  здымку:  (злева  направа) Дар,я  АКУЛІЧ,  Р. Л. ХРЫСТАВЫ,  Ю. Дз. ВАРОНІЧ.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)