Год пад зоркай Максіма Багдановіча

размещено в: Наши новости | 0

Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым з іх выдаць выбранае, але ёсць паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх належыць Максім Багдановіч.

Максім Танк.

2011 год аб’яўлены годам Максіма Багдановіча. Ва ўстановах адукацыі раёна праходзілі шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя 120-й гадавіне з дня нараджэння вядомага паэта-класіка. У школьных бібліятэках дзейнічалі кніжныя выставы, былі аформлены насценныя газеты, праходзілі вусныя часопісы і круглыя сталы. Конкурсы малюнкаў да твораў паэта правялі ў Нясяцкай СШ, Дзмітраўскім ВПК, Усохскай БШ.
Завочныя падарожжы па мясцінах паэта запомняцца вучням Нясяцкай СШ, Каўбчанскага ВПК, літаратурныя тэматычныя вечарыны і гасцёўні прайшлі ва Усакінскай БШ, Ганчанскім ВПК, Запольскай і Максімавіцкай сярэдніх школах. Для вучняў Бацэвіцкага ВПК і СШ № 1 памятнымі сталі экскурсіі ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Школьнікі не толькі дакрануліся да гістарычнай спадчыны паэта, але і ўбачылі сапраўдную батлейку.
У раённым конкурсе сачыненняў, прысвечаных юбілею Максіма Багдановіча, прынялі ўдзел вучні ўсіх школ раёна. Трэба адзначыць, што шмат было прадстаўлена цікавых творчых работ. Так, Вераніка Белазор з Дзмітраўскага ВПК напісала сачыненне ў форме дзённіка, старонкі якога пераносяць нас у Крым, дзе пахаваны паэт. Вучаніца СШ № 2 Дар’я Сукора знайшла цікавыя факты з жыцця песняра і падзялілася імі на старонкай творчай работы. Анастасія Лёпа з Максімавіцкай СШ апісала значэнне прыроды ў жыцці Максіма Багдановіча.
Актыўна ўдзельнічалі школьнікі і ў конкурсе чытальнікаў вершаў паэта-юбіляра. Пераможцамі ў малодшай групе сталі Вікторыя Харкова з СШ № 1 (дыплом І ступені), Валерыя Міхалап з Дзмітраўскага ВПК адзначана дыпломам ІІ ступені, дыплом ІІІ ступені атрымаў Сяргей Ісаеў з Усакінскай БШ.
У старшай групе перамагла Кацярына Кірэева з Доўгаўскага ВПК, другое месца заняла Таццяна Жуковіч з Востраўскай СШ, трэцяе прызавое месца прысуджана Івану Кудзіну і Людміле Кавалёвай з Пярэкальскай СШ. Узнагароды атрымалі ўсе ўдзельнікі гэтага конкурсу. Вучаніца СШ №2 Кацярына Цімаховіч удзельнічала ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіады па беларускай мове і літаратуры, дзе прачытала верш уласнага сачынення, які прысвечаны паэту.
Год пад зоркай Максіма Багдановіча не праходзіць дарэмна. З’яўляюцца новыя, маладыя таленты, якія – хто ведае? – з цягам часу заблішчаць на літаратурным небасхіле новымі зоркамі.

Валянціна НІКІЦІНА,
метадыст раённага
вучэбна-метадычнага кабінета.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)