ВІЗІТЦЭНТР, ЭКАЛАГІЧНАЯ СЦЕЖКА, ЭКАФЕСТЫВАЛЬ

размещено в: Наши новости | 0

Візітцэнтр,  экалагічная  сцежка,  экафестываль у  хуткім  часе  стануць  нашай  адметнай  асаблівасцю  і  візітнай  карткай.
Мець  такі  аптымістычны  прагноз  дазваляюць  не  толькі  здаровыя  амбіцыі,  але і  комплексная  перапрацоўка  торфу  і здабыча  сапрапелю  (сложный  органоминеральный  комплекс  илистых  отложений  пресных  континентальных  водоёмов,  формируется  на  дне  озёр), прамысловае вырошчванне  каштоўных  гатункаў  ягад.  Развіццю  экатурызму паспрыяе  захаванне  прыроднага  балансу  і  біялагічнай  разнастайнасці  на  асабліва  ахоўваемай  тэрыторыі.
Прадстаўнікі  інстытута  прыродакарыстання  НАН і   Дзяржаўнай  навуковай  установы  “Цэнтральны  батанічны  сад”  Нацыянальнай  акадэміі  навук  наведалі  Клічаўскі  раён для  абследавання  балот  і  тарфяных  выпрацаваных  месцараджэнняў    з  мэтай  іх  далейшага  выкарыстання,  рэкультывацыі,  а  яшчэ  каб  знайсці  магчымасці  развіцця  рэгіёна  і  ажыццяўлення  падпраграмы  “Рацыянальнае  прыродакарыстанне  і  інавацыйныя  тэхналогіі  глыбокай  перапрацоўкі  прыродных  рэсурсаў”  дзяржаўнай  навукова-тэхнічнай  праграмы  “Прыродакарыстанне  і  экалагічныя  рызыкі”  на  2016 – 2020  гады.
Мэта  праекта – распрацоўка  і  ўкараненне  тэхналогіі  вырошчвання  гатункавых буякоў (голубики)  і  жымаласці  на  тарфяных  месцараджэннях  нізіннага  тыпу,  якія  выбылі  з  прамысловай  эксплуатацыі.  Што  гэта  дае?  Акрамя  распрацоўкі   эфектыўнай  тэхналогіі  рэкультывацыі  выпрацаваных  тарфяных  месцараджэнняў  нізменнага  тыпу  на  аснове  выкарыстання  ягадных  раслін,  укараненне  тэхналогіі  дазволіць  павысіць  эфектыўнасць  зямель,  парушаных  у  працэсе  здабычы  торфу,  атрымаць  экалагічна  чыстую  эканамічна  выгадную,  экспартаарыентаваную  ягадную  прадукцыю.
Навукоўцы  ў  суправаджэнні  А. Ю Палавікова,  намесніка  старшыні  райвыканкама,  наведалі  шэраг  аб’ектаў,  дзе   азнаёміліся  з  прыродна-экалагічнымі  магчымасцямі  рэгіёна,  якія  дазволяць  распрацаваць  сістэму  мер  па  аптымізацыі  складу  і  аб’ёмаў  вытворчасці  прадукцыі  комплекснай  перапрацоўкі  торфу  з  улікам  патрэб  рэгіёна,  магчымасцей  сыравіннай  базы  і  эканамічнай  эфектыўнасці  вытворчасці.
Павышэнне  эфектыўнага  асваення  тарфяных  рэсурсаў  звязана  з  пашырэннем  складу  выпускаемай  прадукцыі  за  кошт  новых  тавараў  комплекснай  глыбокай  перапрацоўкі  торфу.  Чысты  прыбытак,  індэкс  рэнтабельнасці  і  тэрміны  акупнасці  новай  прадукцыі  ў  10-14  разоў  вышэй  за  традыцыйную  паліўную.
Сабекошт  здабычы  1  тоны  сапрапеля  на  тарфяніках  у  два  разы  танней,  чым  здабыча  азёрнага  карыснага  выкапня.
Ужо ў  2018   годзе  плануецца  засадзіць  ягаднікамі  1  гектар, а затым  у  наступныя  гады  яшчэ  па  2  гектары.
Укараненне  прапануемай  тэхналогіі  дазволіць  істотна  павысіць  эфектыўнасць  выкарыстання  зямель,  якія  выйшлі  з  прамысловай  эксплуатацыі,  а  навукоўцам  правесці  шэраг  эксперыментаў  і  даследаванняў,  накіраваных  на  тое,  каб  вырашчаная  на  іх  прадукцыя  была  не  толькі  экалагічна  чыстай  і  смачнай,  але  і  даступнай  шырокаму  колу  насельніцтва.  Частка  тарфянікаў  будзе  зноў  забалочана.

Аліна  СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)