Вылучаем кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

размещено в: Наши новости | 0

На  першым  этапе  кампаніі па  выбарах  дэпутатаў  Палаты  прадстаўнікоў  Нацыянальнага  сходу  Рэспублікі  Беларусь  шостага  склікання  вядзецца  вылучэнне  кандыдатаў.

За работай ініцыатыўная група па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мікалая КАЛТУНОВА.

Яны  могуць  быць  вылучаны  ад  працоўных  калектываў,  ад  палітычных  партый  і  грамадскіх  аб’яднанняў,  а  таксама  шляхам  збору  подпісаў  ініцыятыўнымі  групамі.  У  акруговай  камісіі  Асіповіцкай  выбарчай  акругі  № 89  зарэгістраваны  тры  ініцыятыўныя  групы – па  вылучэнні  кандыдатамі  ў  дэпутаты  Аляксандра  Багдановіча,  Мікалая  Калтунова  і  Аляксандры  Сьянавай.
Адна  з  форм  работы   на  Клічаўшчыне – збор  подпісаў  выбаршчыкаў  шляхам  правядзення  пікетаў.  У  мінулую  пятніцу  яны  былі  наладжаны  ў  розных  месцах  Клічава.  Пікеты  ў  падтрымку  Аляксандра  Багдановіча і Мікалая  Калтунова праводзілі   члены  іх  ініцыятыўных  груп – члены  грамадскіх  аб’яднанняў, а гэта  раённае  аб’яднанне  прафсаюзаў,  раённая  арганізацыя  рэспубліканскага  грамадскага  аб’яднання  “Белая  Русь”,  райкам  грамадскага  аб’яднання   “Беларускі  рэспубліканскі  саюз  моладзі”.

Ул.  інф.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)