Весткі са школ

размещено в: Наши новости | 1

БАЦЬКІ  ВУЧЫЛІСЯ РАСПАЗНАВАЦЬ  БЯДУ

Праблема  наркатычнай  і  алкагольнай  залежнасці  востра  стаіць  у  сучасным  грамадстве.  Прафілактыка  наркаманіі  сярод  дзяцей  і  падлеткаў,  распаўсюджванне  ведаў  сярод  бацькоў,  іх  зацікаўленасць  у  здаровым  ладзе  жыцця  падрастаючага  пакалення  і  сям’і –  галоўныя  пытанні,  якія  былі  вынесены  на  чарговы  бацькоўскі  сход,  які  ў   канцы   лістапада  прайшоў  у  СШ № 2 .  Мы  вырашылі  выкарыстаць  новыя  псіхолага-педагагічныя  тэхналогіі  і  правесці  яго ў  форме  «круглага  стала».
Што  належыць  рабіць  бацькам,  каб  іх  дзеці  не  сталі  наркаманамі?  Па  якіх  прыкметах  можна  распазнаць,  што  дзіця  ўжывае  наркатычныя  рэчывы?  Ці  магчыма  стаць  наркаманам  у  дабранадзейнай  сям’і?  Дзе  мяжа  паміж  чалавекам,  які  ўжывае  наркотыкі,  і  наркаманам?  Наколькі  вялікая  небяспека  для  маладога  чалавека,  калі  ён  хоча  проста  пакаштаваць  наркотык,  “пабалавацца”,  а  потым  кінуць?  Ці  можа  сучасная  рок-музыка  пасадзейнічаць  ужыванню  наркотыкаў?  Адказы  на  гэтыя  і  многія  іншыя  пытанні  прысутным  дапамагалі  шукаць:  А. В. Дабрыгін,  намеснік  начальніка  РАУС,  В. А . Анішчанка,  начальнік  групы  па  наркаканторолі  і  супрацьдзеянні  гандлю  людзьмі,  А. У. Сырамалот,  начальнік  інспекцыі  па  справах  непаўналетніх,  С. В. Варажун,  урач -псіхіятр-нарколаг  раённай  бальніцы,     С. М. Белабародая,  педагог-псіхолаг.
У  дыскусіі  прынялі  ўдзел  усе  жадаючыя.  Мерапрыемства  атрымалася  жывым,  цікавым,  за  што  вялікі  дзякуй  вучням  і  іх  бацькам,  усім  удзельнікам  «круглага  стала».

Ірына  ВАЙЦЯНКОВА,  намеснік  дырэктара  па  выхаваўчай  рабоце  СШ № 2.

ГАНДБОЛ – НАША  ГУЛЬНЯ

Папулярызацыі  гэтага  віду  спорту  ў  нашым  раёне  садзейнічае  Беларуская  федэрацыя  гандбола,  якая  ўзяла  пад  сваю  апеку  каманду  хлопчыкаў  і  дзяўчынак  СШ № 1 імя  Героя  Савецкага  Саюза  Паўла  Крываноса  і  падарыла  ўсю  неабходную  экіпіроўку.  Асабліва  спадабалася  рабятам  спартыўная форма,  якая  выгадна  вылучае  каманду  сярод  іншых  спартсменаў.  Будзем  спадзявацца,  што  гэты  папулярны  ва  ўсім  свеце  від  спорту  атрымае  доўгатэрміновую  прапіску  ў  нашай  школе  і  нашы  спартс-мены  яшчэ  ўпішуць  свае  імёны  ў  яркі  летапіс  беларускага  гандбола.

Дзяніс  МАРОЗ,  настаўнік  фізічнай  культуры  СШ № 1,  трэнер  каманды
па  гандболе.

ДЗЯЦІНСТВА,  АБПАЛЕНАЕ  ВАЙНОЙ

70-годдзю  вызвалення  Беларусі  ад  нямецка-фашысцкіх  захопнікаў  прысвячаецца  праект    “Дзяцінства,  абпаленае  вайной”,  які  стартаваў  у  Дзмітраўскім  комплексе  дзіцячы  сад-сярэдняя  школа  ў  верасні  і   разлічаны  на  ўвесь  навучальны  год.
Праведзены  раней  маніторынг  паказаў,  што  школьнікі  мала  ведаюць  аб  вайне  і  асабліва  аб  дзецях  вайны.  Кожны  клас  атрымаў  заданне  сабраць  канкрэтны  матэрыял  па  вызначанай  тэме,  напрыклад  “Піянеры-героі  Беларусі”,  “Дзеці  блакаднага  Ленінграда”,  “Нашы  землякі  ў  гады  вайны”,  “Дзеці-вязні”.  Для  школьнага  музея  рыхтуем  стэнд  на  мясцовых  матэрыялах  “Дзеці  за  калючым  дротам”  і  іншае.
У  час  восеньскіх  канікулаў  з  групай  школьнікаў  ажыццявілі  экскурсію  ў   абласны  цэнтр.  Мы  наведалі  помнік  дзецям  вайны  на  вуліцы  Лазарэнкі,  пагулялі  па  Алеі  герояў  і  іншых  гістарычных  месцах  Магілёва.  У  рамках  праекта  запланавана  паездка  ў  Гомельскую  вобласць,  на мемарыял  беларускім  дзецям — ахвярам  фашызму.

Галіна  ВАРОНІЧ,  намеснік  дырэктара  па  выхаваўчай  рабоце.

МЫ – ЧАРЛІДАРЫ

Чарлідары – спартыўна-танцавальна-акрабатычная  група  па  падтрымцы  любімага  спартыўнага  клуба  ці  каманды.  Гэты шырока  распаўсюджаны  ва  ўсім  свеце  рух  знайшоў  прапіску  і  ў  СШ № 2  імя  Героя  Савецкага  Саюза  Піліпа  Кавалёва.  Аб’яднаннем  па  інтарэсах  кіруе  малады  спецыяліст  Марына  Сяргееўна  Альшэўская.   Педагог — арганізатар  зацікавіла   дзяўчынак  розных  узростаў  і  праводзіць  з  імі  рэгулярныя  заняткі,  на  якіх  удасканальваецца  і  адточваецца  праграма  выступленняў.  Чарлідары   гатовы  разбавіць  яркімі  выступленнямі  спартыўныя  спаборніцтвы  любога  ўзроўню.

*  *  *

Дашкольную  групу  ў  Бёрдаўскім  комплексе  дзіцячы  сад-пачатковая школа   наведваюць  усяго  7  дзетак.  Тут  створаны  ўсе  ўмовы  для  гульняў,  адпачынку,  навучання  і  развіцця  здольнасцей  малышоў.   А  цікавыя  заняткі  для  іх  арганізоўваць,  пільна  сочаць  са  станам  здароўя,  ствараюць  па-сапраўднаму  дамашнюю  атмасферу  выхавацелі  Марына  Іслямаўна  Гамаюнава  і  Алена  Міхайлаўна  Кушнер, іх памочнік  Наталля  Яўгенаўна  Клімковіч.
На  ўроку  беларускай  мовы  ў  4-м  класе  Арцём  Гаркавенка,  Жэня  Максімовіч,  Міша  Аляхновіч  старанна  выводзяць  словы  і  ўважліва  слухаюць  настаўніцу  Юлію  Мікалаеўну  Шыманоўскую. Педагог  стараецца  нагружаць  хлопчыкаў  цікавымі   заданнямі  і  стварае  атмасферу  добразыч-лівасці,  тады  і  веды  лепш  засвойваюцца,  і  ўрок  прыносіць  радасць  і  задавальненне.

ПРАЦА  ВУЧОБЕ  НЕ  ПЕРАШКОДА

У  аграгарадку  Максімавічы  хлопчыкаў  і  дзяўчынак  да  працы  прывучаюць  з  ранняга  дзяцінства.  Гэта  добрая  сямейная  традыцыя  не  на  словах,  а  на  справе  пад-трымліваецца  і  прымнажаецца  школай,  дзе шмат  робіцца  для  таго,  каб  кожны  вучань  меў  магчымасць  не  толькі  атрымаць  неабходныя  ўменні  і  навыкі,  а  і  ў  поўнай  меры  прымяняць  іх  на  практыцы.
Далёка  не  ўсе  ўстановы  могуць  пахваліцца  такім  дагледжаным,  чыстым  і  прыгожым  у  любую  пару  года  прышкольным  участкам,  урадлівым  фруктовым  садам.
Сёлета  600  кілаграмаў  вітаміннай  прадукцыі  з  уласнага  саду  закла-дзены  на  зіму  ў  сховішча,  і  хопіць  яе  амаль  што  да  канца  навучальнага  года.  Яшчэ  400  кілаграмаў  сакавітай  смакаты  прадалі  ў  спажыўкааперацыю.  Выручаныя  ад  рэалізацыі  садавіны  і  гародніны грошы  папоўнілі  пазабюджэтны  рахунак  школы.  Дарэчы,  грошы  зараблялі  ўсе  разам  яшчэ  і  на  вырабе  і  рэалізацыі  шпакоўняў,  на  зборы  другаснай  сыравіны.  У  прыватнасці,  было  нарыхтавана  931  кілаграм  металалому,  191  кілаграм  палімераў,  233  кілаграмы  шкла.

Аліна  СУДНІК.

One Response

  1. Владимир Наумович Дулебенец

    Сегодня у меня приятная встреча с уважаемыми землячками Галиной Вороненой и Алиной Судник в рубрике газеты «Флаг Советов». Доволен,что на моей Малой Родине активно поднимаются актуальные вопросы по воспитанию подрастающих поколений. По разделам «Детство опаленное войной» и «Труд учебе не помеха» — я бы мог рассказать очень и очень много. По аналогичной темой я встречаюсь с флотской молодежью на кораблях, учебных заведениях, школах. К тому же скажу Вам, что на названные темы мной написана книга «Трудные годы белорусской сельской глубинки», которая в черновом электронном варианте сразу же после написания года 3-4 тому назад оставлена мной в Кличевском краеведческом музее. Если она там сохранена, — то воспользуйтесь, пожалуйста.
    В нашем районе, да и в нашем селе, детей опаленных войной и непосильным детским трудом очень много. Сожалею, что в последнее посещение своего села, в живых, из сверстников и одноклассников, — никого не нашел…
    Ваш земляк из д. Турца Владимир Дулебенец 3\12\13 г.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)