Веснавы кірмаш

размещено в: Наши новости | 0

Надвор’е ў мінулую суботу не парадавала: марозец з пранізлівым ветрам зрабілі сваю справу. На вуліцах горада не шматлюдна. Некаторае ажыўленне назіралася на плошчы каля раённага Дома культуры. Тут праходзіў веснавы кірмаш, дзе можна было набыць неабходныя прадукты харчавання, насенне гароднінных культур, кветак, зерне, камбікорм, а таксама паслухаць добрую музыку, павесяліцца.
Сваю прадукцыю – у асноўным зерневыя, насенне шматгадовых траў – прапаноўвалі сельгаспрадпрыемствы раёна. З прылаўкаў каля машын УКСП «Саўгас«Дабраволец» і «Саўгас «Вольса» прадаўцы бойка гандлявалі свінінай, ялавічынай и паўфабрыкатамі з іх. Свежая, якасная прадукцыя па даволі невысокай цане карысталася найбольшым попытам у пакупнікоў, літаральна ішла на «ура». За дзве гадзіны гандлю амаль усё мяса прадалі. Розныя харчовыя тавары, свежую гародніну, фрукты, атаксама насенне бульбы, у тым ліку і 12 элітных гатункаў, прапаноўвалі прадаўцы спажывецкага таварыства.
Што датычыцца насення «другога» хлеба, то адразу раскупілі гатунак галандскай селекцыі «фрэска», на астатнія ахвотнікаў было не дужа багата. Пэўна, палохала цана – па 4290 рублёў за кілаграм насеннай бульбы, ды яшчэ пакуль і час церпіць.
Свае вырабы ў асартыменце прадставілі раённы Дом рамёстваў, цэнтральная бібліятэка, аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Нельга было прайсці раўнадушна каля прылаўкаў з прыгожымі самабытнымі сувенірамі, пано, вазамі з розных падручных матэрыялаў: бісеру, шкла, дрэва, нітак, да таго ж, калі іх прапаноўваюць героі мультыплікацыйных фільмаў разам з супрацоўнікамі аддзялення. Ну як не купіць такую прыгажосць! боты аматарскага аб’яднання «Праца. Творчасць. Ініцыятыва», сярод якіх мультвагон, квадрацыкл, веламабіль. На веламабілі можна было нават праехаць па плошчы. Гэтай магчымасцю з задавальненнем карысталася дзетвара.
А дарослыя тым часам танцавалі пад вясёлыя музычныя кампазіцыі ў выкананні дзяўчат з народна-эстраднай студыі «Колеры» Бялыніцкага Цэнтра культуры, майстроў мастацкай самадзейнасці.

Алена ГАНЧАРОВА.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)