БЫЦЬ ЗДАРОВЫМ – ГЭТА МОДНА!

размещено в: Наши новости | 0

У  час  акцыі  “Клічаўскі  раён – тэрыторыя  здароўя”  раённы  камітэт  ГА  БРСМ  правёў шоў-гульню  “Старцінэйджар”.

На  сцэне,  каля  раённага  Дома  культуры,  змяняючы  адно  аднаго,  змагаліся  дзве  каманды:  “Авангард”  з  СШ № 2  і  “Кантрасты”  з  Дзмітраўскага  комплексу  “Дзіцячы  сад — сярэдняя  школа”.   Удзельнікі  конкурсу  выступілі  пад  дэвізам  “ Моладзь  Клічаўшчыны – за  здаровы  лад  жыцця”  і  паказалі  сваё  імкненне  да  актыўных  формаў  арганізацыі вольнага  часу.  Школьнікі  не  толькі  праверылі  сябе  на  вынослівасць і  выплеснулі  назапашаную  энергію,  але  і  атрымалі  зарад  бадзёрасці, падарылі  сабе  і  гледачам  выдатны  настрой.  А  яшчэ  старцінэйджары  пацвердзілі,  што  быць  заровым – модна  і  прэстыжна!

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)