Аркестр народных інструментаў раённага Дома культуры пачаў канцэртную дзейнасць па Клічаўшчыне

размещено в: Наши новости | 0

Народны аркестр народных інструментаў раённага Дома культуры радуе сваёй творчасцю знаўцаў і аматараў мастацтва ўжо больш 20 гадоў. У складзе яго: прафесійныя музыканты, выкладчыкі школ мастацтваў раёна, а таксама салісты аркестра: Наталля Коктыш, Юлія Галдыбан, Любоў Паддубская, Вікторыя Рудая. Ёсць у аркестры і малодшая група салістаў: Наталля Шумская, Крысціна Маркава, Крысціна Баранава, Сюзана Караханян, выхаванцы аддзялення харавых спеваў Дзмітраўскага філіяла Клічаўскай ДШМ (выкладчык Н. В. Коктыш). А кіруе калектывам апошнія дзевяць гадоў Уладзімір Суравец, дырэктар Клічаўскай ДШМ, баяніст, аранжыроўшчык.

Нядаўна аркестр пачаў канцэртную дзейнасць па Клічаўшчыне. Яго горача віталі жыхары Заполля і Бацэвіч. У бліжэйшы час ён выступіць і ў сельскіх дамах культуры іншых аграгарадкоў.
За падораныя цудоўныя імгненні гледачы аднагалосна выказваюць падзяку, а яшчэ дзеляцца сваімі
водгукамі.
Кацярына Абразевіч, Леанід Петрусёў, Ірына Ерамеева з вёскі Усохі:
Такія сустрэчы з жывой інструментальнай музыкай, прафесійным вакалам неабходны і нам, жыхарам глыбінкі. Хацелася б, кааб і ў такія вёскі, як наша, часцей прыязджалі артысты з канцэртамі. Бо не ў кожнага ёсць магчымасць самому дабрацца да аграгарадка.

Абласная філармонія — у Бацэвічах

Днямі жыхары аграгарадка Бацэвічы і навакольных вёсак дакрануліся да высокага мастацтва. Эстрадны канцэрт з удзелам Вольгі Гарнічар, дыпламанта міжнароднага фестывалю «Залаты шлягер», Алекшы Чорнага і Ульяны Шэлах, лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, ім падаравалі артысты Магілёўскай абласной філармоніі.
Гледачамі праграмы сталі каля 200 чалавек. Удвая прыемна было тое, што спонсарам для землякоў выступіў мясцовы індывідуальны прадпрымальнік Ігар Паддубскі, які мае ўласны бізнес – ЧПТУП «Сателлитдело» – і на сваёй станцыі тэхабслугоўвання аказвае паслугі аўтасэрвісу фізічным і юрыдычным асобам.

Ніна ІЗОХ.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)