Алімпіяды школьнікаў

размещено в: Наши новости | 0

З пачатку  наступнага  тыдня  ў  абласным  цэнтры  стартуе  чарговы,  ІІІ  этап  рэспубліканскай  алімпіяды  школьнікаў,  які  прадоўжыцца  да  17  студзеня  гэтага  года.

Як  паведамілі  ў  аддзеле  адукацыі,  спорту і  турызму  райвыканкама,  каманда  раёна  сфар-міравана  паводле  вынікаў  абласнога  рэйтынгу  ўдзельнікаў  раённых  этапаў  прадметных алімпіяд.  Сёлета  ў  папярэднім  этапе  ўдзельнічалі  138  навучэнцаў  школ  раёна,  якія  спрачаліся  ў  ведах  па  13  школьных  дысцыплінах.  На  рахунку  нашых  разумнікаў  і  разумніц – 17  дыпломаў               І – ІІІ  ступеняў. Найбольш  паспяхова  справіліся  з  заданнямі  навучэнцы  ДУА  «Сярэдняя  школа  № 2  імя  П. І. Кавалёва».  На  іх  рахунку  большасць  дыпломаў – 13!
Зараз  завяршаецца  падрыхтоўка  да  абласнога  этапу,  вы-значаны  састаў  удзельнікаў.  Так,  адстойваць  гонар  нашага  раёна  ў  ведах  па  роднай  мове  і  літаратуры  будуць  старшакласніцы  ДУА  «Сярэдняя  школа  № 2  імя  П. І. Кавалёва»    Уладзіслава  Скрыпко  (10 кл.),  Дар’я  Сукора  (9 кл.),  а  таксама  Надзея  Сівакова  (ДУА  «Дзмітраўскі  ВПК  ДС-СШ»  і  дзесяцікласніца  Ганна  Русецкая  (ДУА  «Сярэдняя  школа  № 1  імя  Героя  Савецкага  Саюза  П. А. Крываноса);  па  рускай  мове  і  літарату-          ры – Анастасія  Капанец  і  Аляксандра  Ржывуцкая  (СШ  № 2  горада);  па  абслугоўваючай  працы – вучаніца  9  класа  ДУА  «Пярэкальская  СШ»  Наталля  Новік  і  Юлія  Гарнакова  (СШ  № 1);  тэхнічнай  працы – Ілья  Завадскі,  дзесяці-класнік  ДУА  «Пярэкальская  СШ»;  нямецкай  мове – дзесяцікласніца  ДУА  «СШ  № 2  імя  П. І. Кавалёва»  Лізавета  Міхнёнак.
Жадаем  нашым  юным  землякам  упэўненасці  і  поспехаў!

Алена  ГАНЧАРОВА.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)