АЛЯКСАНДР ЛАЗАКОВІЧ — ЛЕПШЫ ЛЯСНІЧЫ БЕЛАРУСІ 2015 ГОДА

размещено в: Наши новости | 1

У  мінулую  пятніцу,  29  студзеня,  на  пасяджэнні  калегіі  Міністэрства  лясной  гаспадаркі  Рэспублікі  Беларусь  па  выніках  работы  ў  2015  годзе  аб’яўлены  пераможца  конкурсу  на  званне  “Лепшы  ляснічы  года”.

Ім  прызнаны  ляснічы  Доўгаўскага  вопытна-вытворчага  лясніцтва  ДЛГУ  “Клічаўскі  лясгас” Аляксандр  Мікалаевіч   Лазаковіч.   Міністр  Міхаіл  Амельяновіч  уручыў  пераможцы  конкурсу   дыплом  Міністэрства  лясной  гаспадаркі  Рэспублікі  Беларусь   і   каштоўны  падарунак.
Удакладню,  што  конкурс,  у  якім,  як  правіла,  прымаюць  удзел  ляснічыя  1-га класа,  праводзіцца  штогод  з  мэтай  актывізацыі  работы  лясніцтваў  галіны.   Ацэнка  работы  ляснічага  здзяйсняецца  на  падставе    розных  крытэрыяў  і  паказчыкаў  лесагаспадарчай  дзейнасці.
Поспех  нашага  калегі  не  выпадковы.  Для  Аляксандра  Лазаковіча работнік  лесу – гэта  і  прафесія,  і  прызванне.  Так  сцвяр-джаць  ёсць  падставы:  стаж  у  галіне  ўжо  амаль  14 гадоў,  на  пасадзе  ляснічага  больш  за 10  гадоў.   Адметна:  класнае  званне  “Ляснічы  1  класа”  Аляксандру   прысвоена  ў 2015  годзе, датэр-мінова,  што  не  так  часта  здараецца.    Падставы – прафесіяналізм,  высокія  паказчыкі  лесагаспадарчай  дзейнасці  Доўгаўскага  вопытна-вытворчага  лясніцтва,  якое  ён  узначальвае  з  лета  2007  года.   Пад  кіраўніцтвам  А. М.  Лазаковіча  гэта  прадпрыемства  на  працягу  апошніх  шасці  гадоў    трымае  лідыруючыя  пазіцыі ў  лясгасе. Так,  пры  падвя-дзенні  вынікаў работы  сярод  лясніцтваў  па  выкананні  паказчыкаў  сацыяльна-эканамічнага  развіцця  з  2009  па  2012  гады  яно  займала  2-я  месцы  (за  2011  год – 3-е  месца),  за  2013, 2014  гады  і  першае  паўгоддзе 2015  года – 1-я  месцы.  У  2012  годзе  Доўгаўскае  лясніцтва  з’яўлялася  пераможцам  у  абласным  спаборніцтве  за  высокія  паказчыкі  эканоміі  рэсурсаў.
За  добрасумленную  працу  Аляксандр  Мікалаевіч неаднаразова  заахвочваўся  Ганаровымі   граматамі  ДЛГУ  “Клічаўскі  лясгас”,  Магілёўскага  ДВЛГА,  у  2014  годзе  ўзнагароджаны  Граматай  Мінлясгаса,   яго  партрэт  быў  занесены  на  раённую  Дошку  гонару.
Адказны  і  кампетэнтны  кіраўнік,  чалавек  справы,  сапраўдны  прафесіянал – так  характарызуюць  ляснічага  калегі  па  працы.   Аб  аўтарытэце,  павазе  ў  калектыве,  мясцовага  насельніцтва  гаворыць  і  тое,  што  Аляксандр  Лазаковіч  з’яўляўся  дэпутатам  Доўгаўскага  сельскага  Савета  дэпутатаў  26-га  склікання,  зараз  дэпутат  Клічаўскага  раённага  Савета  дэпутатаў  27-га  склікання.
Па  натуры  ж  Аляксандр  Мікалаевіч  чалавек  энергічны,  з  моцнай  дзелавой  хваткай,  са  здаровымі  амбіцыямі.  Сярод  жыццёвых  дасягненняў – дзве  вышэйшыя  адукацыі,  па  адной  з  іх – інжынер  лесу,  прычым  дыплом  Беларускага  дзяржаўнага  ўніверсітэта – з  адзнакай.  Па  другой, якую  атрымаў  у  Акадэміі  кіравання  пры  Прэзідэнце  Рэспублікі  Беларусь, эканаміст-менеджэр.  Сапраўды,               А. М.  Лазаковіч  валодае  ўсім,  каб  быць  лепшым  па  прафесіі:  ёсць  грунтоўныя  веды,  вопыт  у  прафесіі,  і  што  самае  важнае – жаданне  працаваць  і  гаспадарыць  так,  каб   захаваць  і  перадаць  на-шчадкам  лес,  унікальнае  прыроднае  багацце  краю.  Тым  больш,  што  на  тэрыторыі  Доўгаўскага  лясніцтва,  якое  займае  17,7  тысячы гектараў знаходзіцца  частка (каля  5,2 тыс. га) земляў  рэспуб-ліканскага  гідралагічнага   заказ-ніка  “Астравы  Дулебы” –  самага  вялікага  па  плошчы  на  Магілёў-шчыне.  З  2013  года  гэты  заказнік   уключаны  ў  спіс  тэрыторый  аб’ектаў,  ахоўваемых  Рамсарскай  канвенцыяй  аб  водна-балотных  угоддзях,  якія  маюць  міжнароднае  значэнне,  галоўным  чынам  у  якасці  масцапражывання  вода-плаваючых  птушак.    Гэта  да  многага  абавязвае.

Святлана  ЧАРЭЙЧЫК,
намеснік
дырэктара   ДЛГУ  “Клічаўскі  лясгас”
па  ідэалагічнай  рабоце.

One Response

  1. Михалыч

    Ну, вот еще одна знаменитость в районе! Молодец!!!

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)