Алег Бондар: «…а ў арміі стаў механікам-вадзіцелем танка Т-72А»

размещено в: Наши новости | 0

Аб 72-м аб’яднаным вучэбным цэнтры ў Барысаве, так званых у народзе «Печах», чуў, напэўна, кожны юны і сталы. Гэта армейская школа загартоўкі і прафесіяналізму, у якой праходзяць навучанне навабранцы і нясуць тэрміновую службу прадстаўнікі ўсіх відаў войск Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: дэсантнікі, сувязісты, аўтамабілісты, танкісты і іншыя.
Зараз у гэтым вучэбным цэнтры праходзяць навучанне каля 20 юнакоў з раёна, якія пайшлі ў армію ў нядаўні зімовы прызыў. Праз пэўны час яны будуць размеркаваны па розных вайсковых часцях для праходжання далейшай службы.
А тэрміновую службу ў «Печах» нясуць зараз Азад Азізаў з вёскі Малінавае, Андрэй Рамнёнак з Арэхаўкі, Віталь Трушко з Коўбчы, Яўген Шаўчонак з Вострава, клічаўляне Міхаіл Брэзгін, Сцяпан Юркавец і Алег Бондар.
У гэтыя дні якраз завяршаўся водпуск Алега Бондара, і ён па маёй просьбе завітаў перад ад’ездам у рэдакцыю на некалькі хвілін. «Як табе служыцца?» – пацікавілася ў хлопца. Ён адказаў: «Усё добра. Да арміі я не паспеў набыць грамадзянскую спецыяльнасць, а ў арміі стаў механікам-вадзіцелем танка Т-72А. 13 месяцаў ўжо адлічана з дня прызыву. За гэты час «вырас» ад радавога да старшага сяржанта, памочніка камандзіра ўзвода. Вось ужо 4,5 месяца знаходзімся ў палявых умовах, на танкавым палігоне з панядзелка па пятніцу. Не так даўно была вучэбная стральба з аўтамата Калашнікава АК-74».
За праяўленую ініцыятыву і трапнае пападанне ў мішэнь адзначаны граматай камандавання часці».
Прыемна чуць аб поспехах нашых маладых байцоў. Радуе тое, што свой пачэсны абавязак і доўг яны нясуць на роднай мірнай зямлі Беларусі. Няхай лёгкай будзе іх служба і кожнага дачакаецца маці на парозе бацькоўскай хаты шчаслівым і здаровым.

Ніна ІЗОХ.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)