Ад узроўню правядзення ўрока залежыць якасць агульнай сярэдняй адукацыі/Кароткім радком

размещено в: Наши новости | 0

Пасля атрымання дыплома аб сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі летась у раён
прыбыло 83 спецыялісты. З іх па сённяшні дзень працуюць і набіраюцца вопыту 73 чалавекі. 7 чалавек з гэтай кагорты паступілі ў ВНУ, яшчэ трое – на службе ва Узброеных Сілах РБ.

У мінулым годзе за кошт розных крыніц фінансавання на прадпрыемствах і ў арганізацыях усіх форм уласнасці створана 220 працоўных месц.

Па стану на 1 студзеня гэтага года на тэрыторыі раёна пражывае 3727 чалавек ва ўзросце
ад 14 да 31 года, а гэта 21,8% ад агульнай колькасці насельніцтва раёна. З іх 1227 чалавек – члены ГА БРСМ, 1501 з ліку школьнікаў – члены ГА БРПО, яшчэ 1834 чалавекі належаць да Беларускага маладзёжнага грамадскага аб’яднання выратавальнікаў і пажарных.

«Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах застаецца ўрок. Ад узроўню правядзення ўрока, яго метадычнай і зместавай напоўненасці, развіццёвага і выхаваўчага патэнцыялу залежыць якасць агульнай сярэдняй адукацыі», – пераканана Ірына Хадановіч, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)