АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ПРАВАВЫХ КАНСУЛЬТАЦЫЙ

размещено в: Наши новости | 0

Федэрацыя  прафсаюзаў  Беларусі  на  мінулым  тыдні  правяла  адзіны  дзень  прававых  кансультацый  па  працоўным  заканадаўстве  і  іншых  прававых  праблемах.
У  нашым  раёне  такую  дапамогу  аказвала  Ілона  Васільеўна  Парфенюк,  галоўны  прававы  інспектар  працы  Рэспубліканскага  камітэта  беларускага  прафсаюза  работнікаў  хімічнай,  горнай  і  нафтавай  галін  прамысловасці.  Разам  з  ёй  на  прыёме  грамадзян  прысутнічаў  Сяргей  Паўлавіч  Грашылаў,  старшыня  раённага  аб’яднання  прафсаюзаў.
Юрыдычную  кансультацыю  і  тлумачэнні  заканадаўства  Ілона  Васільеўна  дала  па  розных   хвалюючых  людзей  праблемах,  такіх  як  прыватызацыя  жылля  і  ацэначны  кошт  яго,  парадак  работы  ліквідацыйнай  камісіі,  парадак  прадастаўлення  выхаднога  дня  за  дзяжурства  на  прадпрыемстве  ў  суботу  і  нядзелю,  прадастаўленне  маладым  спецыялістам  педагагічнага  профілю  жылля  ў  сельскай  мясцовасці  і  многіх  іншых.

Аліна  СУДНІК.
Фота  аўтара.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)