«МАМІНА ШКОЛА» Ў ДЗІЦЯЧЫМ САДКУ

размещено в: Наши новости | 0

Слова  «дзяцінства»  перш  за  ўсё  асацыіруецца  са  словам  «сям’я».  Пераважная  большасць  малышоў  першыя  тры  гады  выхоўваецца  ў  сям’і.  Сямейнае  выхаванне  сапраўды  з’яўляецца  аптымальным  для  маленькага чалавека.  Менавіта  ў  першыя  гады  жыцця  фарміруецца  асоба.  Таму  так  важна   спрыяць псіхічнаму  і  фізічнаму  развіццю  малыша,   добраму  эмацыйнаму  самаадчуванню.
Для  гэтага  неабходна  ахінуць  немаўля  любоўю,  звяртаць  вялікую  ўвагу  на  ўзаемаадносіны  паміж  дарослымі  членамі  сям’і,  сачыць  за  тым,  што  мы  гаворым  у  прысутнасці  дзетак  і  якім  слоўнікавым  запасам  карыстаемся.  Канешне,  усе  бацькі  хочуць,  каб  іх  малыш  рос  самым  разумным  і  здаровым,  каб  меў  зносіны  з  іншымі  дзеткамі.  Але  як  гэта  зрабіць,  калі  малое  —  першанец  і  яшчэ  не  наведвае  дзіцячы  сад?  Як  зрабіць  менш  балючым працэс  адаптацыі  да  дзіцячага садка?
Усё  магчыма,  калі  запісацца  ў  «Маміну  школу»,  якая  дзейнічае  ў  дзіцячай дашкольнай  установе  сад-яслі  №1  райцэнтра.  «Маміна  школа»  аб’ядноўвае  намаганні  дашкольнай  установы  і  сям’і  з  мэтай  забеспячэння  паўнавартаснага  развіцця  дзіцяці  ад  1  года  да  3  і  ўзбагачэння  выхаваўчага  вопыту  бацькоў.
Малышы,  якім  яшчэ  трэба  будзе  рабіць  свае  першыя  крокі  ў  дашкольнай  установе,  часта  баяцца  гэтага  пераходу,  бо  прывыклі  заўсёды  быць  побач  з  мамай, адчуваць  яе  клопат  і  ласку.
Заняткі  ў  гэтай  незвычайнай  школе  адбываюцца  два  разы  на  тыдзень. У  праграме –   сэнсорнае  выхаванне,  пазнанне  навакольнага  свету,  развіццё  мовы,  выяўленчае  мастацтва,  музычнае  і  фізічнае  развіццё.
Наша  мэта – дапамагчы  малышу  ўзаемадзейнічаць  з  іншымі  дзеткамі,  навучыцца  гуляць  разам  з  імі,  дзяліцца  цацкамі,  слухаць,  правільна  рэагаваць  на  словы  “можна”  і  “нельга”.  Заняткі  разам  з  бацькамі  забяспечваюць  малышу  камфорт, даюць  магчымасць  праяўляць  сябе, а  мамам – авалодваць  сакрэтамі  педагагічнага  падыходу  ў  выхаванні,  задаць  пытанні  і  абмяняцца  вопытам  выхавання.

Таццяна  САВАСЦІЁНАК,
намеснік  загадчыка
дзіцячага  сада  №1 г. Клічава.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)